Forbes назваў кіналузераў года

Амерыканскі часопіс Forbes склаў спіс акцёраў, якія не змаглі праявіць сябе ў кіно за апошні год. Галоўным кіношным няўдачнікам года стаў акцёр Том Хэнкс. Адзін з самых уплывовых артыстаў Галівуду на працягу апошняга года заставаўся без працы.

Паспяховая кінафраншыза “Код Да Вінчы”, дзе Хэнкс сыграў галоўную ролю, выйшла яшчэ ўвесну 2006 года. Працягу ж здымак перашкодзіў доўгі страйк галівудскіх сцэнарыстаў. У выніку прыквел “Анёлы і дэманы” пачалі здымаць толькі на пачатку гэтага месяца.

А стужка Вайна Чарлі Ўілсана, у якой Хэнкс быў задзейнічаны ў прамежку паміж здымкамі фільмаў па Дэну Браўну, і зусім правалілася ў пракаце, не выклікаўшы цікавасці ні ў гледачоў, ні ў крытыкаў, піша Forbes.

У спіс няўдачнікаў патрапіў комік Адам Сэндлер. Forbes палічыў, што за мінулы год акцёр здолеў зарабіць толькі 30 мільёнаў долараў. Больш-менш паспяховым праектам Сэндлера, які прайшоў у кінасезоне, стала карціна “Чак і Лары: Пажарнае вяселле”. Стужка ж “Спусцелы горад” зарабіла ў сусветным пракаце толькі 20 мільёнаў долараў.

У сотню кіналузераў патрапіла і Скарлет Ёхансан. Яе апошнія стужкі “Дзённікі няні” і “Яшчэ адна з роду Балейн” не прынеслі ёй ні грошай, ні славы. У спіс таксама трапілі Джэсіка Альба, Вінс Вонг, Джэсіка Сімпсан і іншыя знакамітыя акцёры.

Фота: www.lenta.ru