Фота самалёта, на якім разбіўся Лех Качыньскі
Самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага адрэмантавалі ў Расіі 5 месяцаў назад. Пра гэта паведамляе сайт газеты “Камсамольская праўда”. У ТУ-154 замяілі рухавік і зрабілі салон больш шыкоўным. Рамонтам займалася самарскае прадпрыемства “Авіякор”.
А так выглядаў польскі ўрадавы самалёт, на якім 10 красавіка разбіўся Лех Качыньскі.
Фота з архіва Agencja Gazeta