Фотарэпартаж з месца падзення амерыканскага самалёта ў Кыргызстане

Самалёт-запраўшчык Вайскова-паветраных сілаў ЗША выляцеў з авіябазы ў міжнародным аэрапорце Бішкека "Манас" і пазней знік з радараў. Boeing-707 разбіўся паміж населенымі пунктамі Чаргалу і Чалок-Арык.

Лекары, якія прыбылі на месца падзення самалёта, не знайшлі сярод абломкаў самалёта членаў экіпажа. Цяпер ідзе пошук пілотаў, якія маглі катапультавацца.

Паводле папярэдніх звестак, на борце самалёта былі тры чалавекі (усе яны — грамадзяне ЗША). Пры падзенні самалёт разарвала на тры часткі. Прычынай аварыі магла стаць навальніца.

Як паведамляе газета "Вечерний Бишкек", пошукі экіпажа будуць працягвацца тры дні. У іх задзейнічаныя 32 выратавальнікі. Пра гэта заявіў міністр надзвычайных сітуацый Кыргызстана Кубатбек Баронаў.

Фота — vb.kg, ria.ru