Фотафакт: экалагічна чыстае таксі разбілася ў Брэсце
У аварыю аўтамабіль-гібрыд патрапіў 28 верасня.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Гогаля і Камсамольскай.
Верагодна, што кіроўца Toyota Prius не справіўся з кіраваннем на Камсамольскай, праехаў праз агароджы, бардзюры, ледзь не зачапіў дрэва, і спыніўся толькі на другім баку Гогаля.
Прычыны і падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца. Ці былі ў машыне пасажыры, пакуль невядома.
