Фотафакт: у Брэсце маці пакінула немаўля ў зачыненым аўтамабілі
Яно там знаходзілася 15-20 хвілін і моцна плакала.
У Брэсце зафіксавалі чарговы выпадак, калі маці пакінула немаўля ў зачыненым аўтамабілі. Здарылася гэта на паркоўцы адной з крамаў на Аэрадромнай вуліцы. Людзі звярнулі ўвагу, што ў салоне моцна плача дзіця. Дарослых там не было.
Маці немаўля адшукалі ў краме. Дзіця без нагляду знаходзілася 15-20 хвілін, адзначае сайт virtualbrest.by.

Фота: virtualbrest.by