У цэнтры Мінска гарэў аўтамабіль (фота)

Як паведамляе сайт onliner.by, Volkswagen Polo пратараніў слуп і загарэўся. Пацярпелых няма. Легкавік згарэў цалкам.



Паводле слоў кіроўцы, выкладчыка аднаго з ВНУ, дзяўчына на сустрэчным аўтамабілі Renault спрабавала павярнуць налева, але не паспела. У выніку, яму не было куды звярнуць: злева было шмат машын, а справа — пешаходы. Таму легкавік і сутыкнуўся са слупом.


 

Фота — onliner.by