Фотафакт: у Мінску невядомыя падпалілі дрэва
Здарэнне адбылося на Партызанскім праспекце. На месца выязджалі ратавальнікі.
У Мінску невядомыя падпалілі дрэва. Здарэнне адбылося раніцай у чацвер на Партызанскім праспекце, у лесапаркавай зоне насупраць палаца пазашкольнай працы "Золак". На месца выязджалі ратавальнікі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне хутка патушылі. Мяркуецца, што ў дрэва кідалі смецце, якое падпаліла кінутая цыгарэта. Не выключаецца, што гэта быў падпал.

Фота: МНС