Фотакарэспандэнта газеты "Глос знад Немна" выклікаюць на допыт у УКДБ

Алексея Салея, фотакарэспандэнта газэты "Глос знад Немна" (друкаваны орган Саюза палякаў), сёння выклікаюць на допыт у УКДБ па Гродзенскай вобласці, паведаміў адзін з лідэраў Саюзу палякаў у Беларусі Андрэй Пачобут на сваім блозе. Паводле яго слоў, павестку прынёс супрацоўнік УКДБ Карповіч Яўген Уладзіміравіч, які спачатку баяўся прадставіцца, каб яго дадзеныя не трапілі ў інтэрнет, адзначае Пачобут.

Пачобут нагадвае, што Салей разам з ім прысутнічаў на Плошчы ў Мінску 19 снежня.