Франак Вячорка шпіталізаваны ў вайсковай часці ў Мазыры

Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай часці, забрала хуткая. У хлопца павышаная тэмпература. Медыкі паставілі дыягназ "Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя". Вячорку паклалі ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясяткі шарагоўцаў. Франак паведаміў, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з роту ідзе ружовая слізь. Гэта нагадвае сімптомы пнеўманіі, адзначае Радыё "Свабода".

Франак Вячорка заяўляе, што не былі зробленыя належныя захады для прадухілення эпідэміі ў вайсковай часці.