Франака Вячорку паклалі ў ваенны шпіталь на абследаванне

Лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка змешчаны ў Рэспубліканскі ваенны шпіталь на абследаванне. Раніцай 8 студзеня палітык быў затрыманы ў Ракаве.
У прыватны дом да яго знаёмай, дзе ён знаходзіўся, уварваліся два супрацоўнікі міліцыі. Яны пачалі ператрус у памяшканні і прад'явілі Вячорку ордэр на затрыманне.

Пасля гэтага палітыка адвезлі ў ваенкамат Савецкага раёна Мінска. Пры выхадзе з ваенкамата маладога чалавека акружылі супрацоўнікі міліцыі, пасадзілі ў службовую машыну і адвезлі ў рэспубліканскі ваенны шпіталь. Паводле слоў Вячоркі, усю гэтую аперацыю здымала "ВаенТБ", а кіраваў ёю супрацоўнік службы бяспекі прэзідэнта.

БелаПАН