Франака Вячорку выключылі з ліку сяброў Моладзі БНФ
"За дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ" з шэрагаў гэтай арганізацыі ўчора былі выключаныя Алесь Анісімаў, Франак Вячорка і Андрусь Крэчка. З васьмі прысутных на паседжанні чалавек сем прагаласавалі за выключэнне, адзін быў супраць. Як піша ў сваім блогу Франак Вячорка, ніхто з ужо былых сябраў "Моладзі БНФ" на паседжанне запрошаны не быў. Нагадаем, у чэрвені Вячорку выключылі з такой жа фармулёўкай і з Партыі БНФ.