Французскія фермеры сабралі статак авечак бліз Эйфелевай вежы

Французскія фермеры прывезлі некалькі дзесяткаў авечак да Эйфелевай вежы ў Парыжы. Гэтым яны выказваюць свой пратэст супраць экалагічнай палітыкі ўрада, якую лічаць шкоднай для сваіх гаспадарак.

Як паведамляе interfax.by, фермеры патрабуюць узмацніць меры па барацьбе з нападам ваўкоў на хатніх жывёл і павялічыць памер кампенсацый.

У 1930-я гады ў Францыі ваўкоў знішчылі практычна цалкам. Іх папуляцыю аднавілі ў 1990-я за кошт міграцыі жывёл з Італіі. Цяпер ваўкі знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. У краіне іх налічваецца каля 300 асобін.

Паводле афіцыйных звестак, сёлета ў Францыі было зафіксавана каля 4800 нападаў ваўкоў на хатніх жывёл. У параўнанні з мінулым годам гэтая лічба вырасла амаль у пяць разоў.

Фота — ЕРА