Францыя адмяніла бясплатныя візы для беларускай моладзі

29 ліпеня паводле патрабавання Еўрасаюза Францыя адмяніла бясплатныя візы для моладзі да 25 гадоў. Як прадугледжвае Шэнгенскае пагадненне, бясплатныя візы могуць атрымліваць дзеці да шасці гадоў.
Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Францыі ў Мінску. Варта зазначыць, што ў адпаведнасці з правіламі Шэнгенскага пагаднення на адмену консульскага збору могуць разлічваць дзеці да шасці гадоў і студэнты, іх выкладчыкі, вучоныя, якія прыязджаюць па праграмах адукацыйнага або навуковага абмену.

Консулы краін ЕС маюць права адмяняць або зніжаць консульскі збор у выпадку, калі гэты крок адпавядае культурным, гуманітарным, знешнепалітычным інтарэсам.

БелаПАН