Францыя хоча цалкам забараніць мусульманскія строі для кабет
Пра гэта паінфармаваў прэс-сакратар ураду Люк Шатэль. У сераду французскі ўрад пацвердзіў забарону нашэння жаночых касцюмаў, якія закрываюць жанчыну з галавы да ног, нягледзячы на супраціў канстытуцыйнай рады. Размова ідзе пра нашэнне бурак і нікабаў у публічных месцах, удакладняе onet.pl. Блакітная бурка і чорны нікаб закрываюць жанчыну цалкам, пакідаючы дзіркі для вачэй. У Францыі іх носіць дзве тысячы жанчын.