Францыя перадасць Беларусі лічбавыя копіі дакументаў ВКЛ

Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, плануецца перадаць у Беларусь. Такую магчымасць абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску міністр культуры Беларусі Павел Латушка і прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Бруна Расін.  Як інфармуе БЕЛТА, на сустрэчы былі абмеркаваныя магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, звязаных з арганізацыяй навуковых даследаванняў і вывучэння фондаў нацыянальных бібліятэк абедзьвюх краін.