Францыя высылае цыганоў
Улады Францыі ліквідавалі больш чым 40 лагераў, дзе жылі сотні нелегальных імігрантаў-цыганоў, перадае Радыё Свабода.
Каля 700 чалавек з гэтых лагераў будуць дэпартаваныя з Францыі. Для іх спецыяльна зафрахтавалі самалёты "у краіны паходжання": Балгарыю і Румынію. Такім чынам праводзіцца "барацьба са злачыннасцю", абвешчаная прэзідэнтам Сарказі.
Праціўнікі Сарказі абвінавачваюць яго ў распальванні расавых пачуццяў і выкарыстоўванні пытання бяспекі дзеля росту сваёй папулярнасці. Аднак вынікі апытання сярод жыхароў Францыі паказваюць, што 79% з іх падтрымліваюць ліквідацыю лагераў нелегалаў.