Франка Вячорку пакаралі за Livejournal
Навабранца Франка Вячорку пакаралі пазачарговым нарадам пасля выступу хлопца на дыскусіі пра сцягі — дзяржаўны і бел-чырвона-белы. Апроч таго, яму занеслі вымову ў асабовую справу за невыкананне загаду. Падставай стала абнаўленне прыватнага дзённіка ў інтэрнэце. Камандаванне раней загадвала Франку заўсёды паказваць свае запісы для публікацыі. Хлопец вырашыў, што гэта не тычыцца прыватнага дзённіка.
Радыё "Свабода"
Радыё "Свабода"