Франтмэн Arctic Monkeys заняўся іншым праектам
Вакаліст і гітарыст вядомага брытанскага гурта Arctic Monkeys Алекс Тэрнэр выдае сумесны альбом са сваім сябрам, удзельнікам The Rascals Майлзам Кэйнам.
Дуэт музыкаў атрымаў назву The Last Shadow Puppets. Іх дэбютная кружэлка "The Age of the Understatement", якая складаецца з 12 трэкаў, будзе выдадзеная на лэйбле Domino 21 красавіка, а 6 траўня ў ЗША.
Паводле сведчанняў прадстаўнікоў лэйбла, падчас запісу альбома Тэрнэр і Кэйн натхняліся працамі Скота Уолкера і ранняга Дэвіда Боўі.
Першым сінглам з альбома стане загалоўная кампазіцыя "The Age of the Understatement", якая выйдзе 15 красавіка.
Фота: news.bbc.co.uk