Франтмэн The Kinks паабяцаў рэюніян гурта

Былы франтмэн гурта The Kinks Рэй Дэвіс заявіў, што ў хуткім часе калектыў можа адрадзіцца ў арыгінальным складзе.  Паводле паведамлення NME, адзіны музыка, якога не будзе хапаць - гітарыст Дэйв Дэвіс, які перажыў інсульт у 2004 годзе і пакуль не гатовы да актыўнай канцэртнай дзейнасці.

Рэй Дэвіс дадаў, што The Kinks уз'яднаюцца толькі пры ўмове, што музыкі пачнуць працу над новым матэрыялам. Былы франтмэн гурта не жадае, каб прыхільнікі бачылі ў адраджэнні The Kinks толькі настальгію музыкаў.

Нагадаем, што гурт The Kinks быў сфармаваны ў 1963 годзе і распаўся ў 1996. Большасць удзельнікаў калектыву з таго часу займаюцца сольнай творчасцю.

Фота: www.virginmedia.com