Франтмэн Linkin Park адмовіўся ад Velvet Revolver
Франтмэн Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан аспрэчыў чуткі пра тое, што ён збіраецца замяніць Скота Вэйланда ў гурце Velvet Revolver. Музыка распавёў, што сапраўды атрымліваў запрашэнне даць адно шоў з
гуртом, аднак не выкарыстаў яго.
Як растлумачыў Бэнінгтан, ён знаходзіцца «ў сяброўскіх адносінах з усімі ўдзельнікамі Velvet Revolver, і ўжо былі сумесныя канцэрты. А чуткі, што я збіраюся далучыцца да Velvet Revolver, папаўзлі пасля таго, як Слэш прапанаваў адыграць з імі шоў у Вегасе.
Гэта было акурат у той час, калі Скот сышоў з калектыву. Але людзі, напэўна, вырашылі, што гэтае запрашэнне азначала, што я пачынаю граць з Velvet Revolver.
Калі б я больш не спяваў у Linkin Park і не быў бы знаёмым са Скотам, тады я б адказаў згодай. А хто б адмовіўся? Яны ж граюць класную музыку, і гэта вельмі добры шанец!».
Нагадаем, што Velvet Revolver засталіся без вакаліста ў красавіку, пасля таго як Скот Вэйланд вырашыў узяць удзел у рэуніуне свайго гурта Stone Temple Pilots.
Фота: profile.myspace.com