Франтмэн Soul II Soul стаў афіцэрам Брытанскай Імперыі
Франтмэн папулярнага лонданскага гурта Soul II Soul Джазі Бі (Jazzie B) стаў Афіцэрам Брытанскай Імперыі. Урачыстае прыняцце чыну адбылося падчас прыёму, які праходзіў 17 траўня
ў Букінгемскім Палацы.
Падчас уручэння ордэна музыка заявіў, што «ніколі нават не марыў апынуцца тут. Гэта вельмі прыемна стаць лаўрэатам такой ганаровай узнагароды, для якой будзе адведзена асаблівае месца ў шафе».
Джазі, які дваццаць год таму ўвёў у Брытаніі моду на дрэды, дзеля візіту ў Букінгемскі палац крыху змяніў свой імідж. Музыка з'явіўся на прыём да Прынца Валійскага з валасамі, заплеценымі ў касічкі, і строгім касцюме.
Нагадаю, што двухразовыя ўладальнікі прэміі "Грэмі" Soul II Soul распаліся ў 1997-м годзе, падарыўшы свету шэсць альбомаў і шмат таленавітых музыкаў - у тым ліку даволі вядомага Нэлі Хупера.
Апроч Джазі Бі, уладальнікам звання Чальца Брытанскай Імперыі (MBE) стаў легендарны джазавы музыка Эндзі Хамільтан, які ў свае 90 год дагэтуль грае на саксафоне і вучыць маладое пакаленне джазу.
Заслугі старшыні "Асацыяцыі прафесійных футбалістаў Вялікабрытаніі" Гордана Тэйлара і кінематаграфіста Дугласа Слокамба былі адзначаныя ордэнам Афіцэра Брытанскай Імперыі (CBE).
Фота: www.thisisnottingham.co.uk