Франтмэн Stone Temple Pilots пачаў адбываць пакаранне

Вакаліст амерыканскага гурта Stone Temple Pilots Скот Вэйланд пачаў адбываць пакаранне, вынесенае яму судом за кіраванне ў нецвярозым стане. 12 траўня музыка з'явіўся ў лос-анжэлескую федэральную турму, дзе правядзе за кратамі восем дзён.

Нагадаю, што 40-гадовы Вэйланд быў арыштаваны за кіраванне пад дзеяннем алкаголю 11 лістапада мінулага года ў Лос-Анжэлесе.

Падчас судовага пасяджэння, якое адбылося 28 красавіка, Скота прысудзілі да кароткачасовага турэмнага зняволення і штрафу ў памеры 2 тысяч долараў. Акрамя таго, вакаліст абавязаны прайсці 18-месячную рэабілітацыйную праграму па пазбаўленні ад алкагольнай залежнасці.

Такое строгае пакаранне было выклікана тым, што раней Скот Вэйланд ужо прыцягваўся да адказнасці за стварэнне небяспечнай сітуацыі на дарозе.

Хутчэй за ўсё, з-за цяперашніх праблем свайго франтмэна Stone Temple Pilots давядзецца адкласці пачатак уз'яднальнага гастрольнага тура па ЗША.

Нагадаю, што турнэ павінна было пачацца 17 траўня ў Калумбусе, штат Агаё, аднак да таго часу Вэйланд яшчэ не паспее выйсці з турмы – хіба што яго выпусцяць датэрмінова «за добрыя паводзіны».

Фота: www.twenty-7.com