Franz Ferdinand адмовіліся рэкламаваць бурытас

Шатландскія рокеры Franz Ferdinand адмовіліся ад магчымасці рэкламаваць амерыканскі фастфуд, піша @Music.

Музыкі палічылі, што ідэя выкарыстаць іх трэк для фону ў рэстаранах хуткага харчавання не дадасць балаў іміджу гурта.

Нядаўна музыкі атрымалі ліст ад прадстаўнікоў буйной сеткі фастфудаў з мексіканскай кухняй з просьбай дазволіць выкарыстаць у іх рэкламнай кампаніі песню "Bite Hard" з новага альбома рокераў "Tonight: Franz Ferdinand".

Аднак гэтая ідэя не знайшла падтрымкі ў музыкаў.