Franz Ferdinand прэзентавалі новы альбом на MySpace

Шатландскі рок-гурт Franz Ferdinand прэзентаваў свой трэці студыйны альбом у сацыяльнай сетцы MySpace. Кружэлку "Tonight: Franz Ferdinand" можна паслухаць на афіцыйнай MySpace-старонцы калектыва. (http://www.myspace.com/franzferdinand)

У продаж на фізічных носьбітах новы альбом паступіць 26 студзеня (у ЗША – 27 студзеня), аднак, нагадаем, яшчэ на пачатку месяца плыта прасачылася ў інтэрнэт і была растыражаваная па файлаабменных сетках.

Альбом, які стаў для Franz Ferdinand першай працай за апошнія чатыры гады, выдаецца лэйблам Domino. Першым сінглам з кружэлкі 19 студзеня выйшаў "Ulysses".

Фота: www.maximum.ru