"Фрайбург" хоча атрымаць Антона Пуцілу да 1 верасня
Лідар футбалістаў мінскага "Дынама", хаўбек Антон Пуціла хутчэй за ўсё сыйдзе ў клуб бундэслігі "Фрайбург" да 1 верасня. Як нагадвае "Прессбол", Пуціла падпісаў папярэдні кантракт з нямецкім клубам. Па словах гендырэктара ФК "Дынама-Мінск" Валер'я Стральцова, бакі вельмі блізкія да дасягнення кампрамісу. Прынамсі, нямецкі бок ужо зрабіў беларусам пэўную фінансавую прапанову.