Фрэда Дарст збіраецца ўзнавіць Limp Bizkit
Франтмэн гурта Limp Bizkit, які яшчэ некалькі год таму быў вельмі папулярным, а апошнім часам раптўна знік, заявіў пра сваё жаданне ўзнавіць калектыў. Па словах Фрэда Дарста, ён «увесь час узгадвае тыя гады і марыць пра іх
вяртанне». У планах спевака «яшчэ раз рушыць з Limp Bizkit на гастроль,
але гэта павінен быць незвычайны тур, нават манументальны, браць удзел
у якім павінен арыгінальны склад гурта».
Нагадаю, што апошні раз Limp Bizkit выязжаў на гастроль у 2003-м годзе, калі падтрымлмваў Metallica ў туры Summer Sanitarium. У 2005-м гурт выдаў сінгл «The Unquestionable Truth (Part 1)», затым – складанку лепшых рэчаў «The Greatest Hitz» -але ні першы ні другі дыск не выклікалі задавальнення фэнаў.
А ў мінулым годзе гітарыст Уэс Борланд канчаткова пакінуў Limp Bizkit і пачаў займацца новым праектам пад назвай Black Light Burns (дарэчы, дэбютны альбом калектыва выходзіць у чэрвені). У гэты ж час франтмэн пачаў будаваць кар'еру кінарэжысёра, але, гледзячы па ўсім, нічога там у яго не атрымалася, калі з'явілася жаданне ўзнавіць Limp Bizkit.
Дадам, што Фрэд нават пераступіў праз свой гонар і памірыўся з Уэсам. Відаць, і праўда спявак засумаваў па сваёй папулярнасці і шматтысячным фанатам на канцэртах, ці банальней, проста скончыліся грошы. Але што будзе далей, пакажыць час.
Фота www.thegauntlet.com