Фрэнсіс Форд Копала выбраў акцёра для новай стужкі

Акцёр і рэжысёр Вінцэнт Гала абраны Фрэнсісам Фордам Копалам на галоўную ролю ў яго новым праекце "Tetro".  Паводле паведамлення Reuters, здымкі карціны пачнуцца ў другой палове сакавіка ў Буэнас-Айрэсе.

Персанаж Гала - старэйшы брат у сям'і, які перапаўняецца саперніцтвам і здрадай. Раней меркавалася, што гэтую ролю выканае Мэт Дылан.

Дадам, што малодшага з братоў у стужцы згуляе акцёр-пачатковец Олдэн Эрэнрайх , пратэжэ Стывена Спілберга.

У карціне таксама занятыя іспанскія акцёры Марыбэль Верду і Хаўер Бардэм. Самы вядомы рэжысёрскі і акцёрскі досвед Вінцэнта Гала - гэта драма "Бафала 66".

Таксама ён здымаўся ў Эміра Кустурыцы ў стужцы "Арызонская мара" і ў Клэр Дэні ў трылеры "Што ні дзень, то непрыемнасці".

Фота: racked.com