Фрэска з выявай Леніна-цырульніка

У грэцкай царкве з’явілася фрэска з выявай Леніна-цырульніка. Хаця незвычайныя фрэскі ўжо выклікалі пратэсты праваслаўных святароў, мясцовы бацюшка перакананы, што мастак проста абраў сучасны падыход. На фрэсцы правадыр пралетарыяту пастрыгае бараду святому Луку, архіяпіскапу Сімферопальскаму — вядомаму святару, якога пераследавалі бальшавікі.

Шэсць гадоў таму ён быў далучаны да ліку святых вялікамучанікаў. Святар айцец Даратэус заявіў, што традыцыя не абмяжоўвае выбар персанажаў для фрэсак, але цэнтральныя сюжэты заўжды павінны выяўляць Ісуса Хрыста. Гэтая ўмова была выкананая.