Фрэскі часоў Еўфрасінні Полацкай раскрыюць праз два гады
У Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра праз два гады раскрыюць фрэскі часоў Еўфрасінні Полацкай. Пра гэта інфармуе БЕЛТА. Летась рэстаўратары спадзяваліся раскрыць старадаўнія выявы, схаваныя пад пазнейшымі слаямі фрэсак. "Павінен не толькі быць раскрыты ўнікальны жывапіс, але і захаваныя больш познія фрэскі - перанесеныя на адмысловыя плёнкі, каб пасля экспанавацца ў музеі", - распавёў намеснік старшыні Полацкага гарвыканкаму Мікалай Ільюшонак.
За дзень рэстаўратар раскрывае толькі 10 квадратных сантыметраў жывапісу. У Спаса-Праабражэнскай царкве ўжо трэці год працуюць спецыялісты з Масквы, якія маюць багаты досвед у раскрыцці фрэсак у цэрквах Расіі.
Нагадаем, Спаса-Праабражэнскі храм быў заснаваны ў ХІІ стагоддзі дойлідам Іяанам па блаславенні правялебнай Еўфрасінні, якая тады была ігуменняй Полацкага кляштара. Інтэр'ер царквы быў распісаны візантыйскімі і мясцовымі майстрамі. Гэты адзіны будынак, дзе са часоў Полацкага княства захавалася насценны жывапіс.