Фрэйзер пакуль не вызначыўся наконт зборнай Беларусі па хакеі
Два тыдні, якія амерыканскі трэнер Курт Фрэйзер папрасіў, каб падумаць пра магчымасць працягу супрацоўніцтва са зборнай Беларусі па хакеі, мінулі. Аднак адказ пакуль не атрыманы.
Як заявіў амерыканец, якому журналіст "Прэсбола" датэлефанаваўся ў ЗША, вызначыцца ён на працягу бліжэйшага тыдня.
Фрэйзер нагадаў пра тое, што ён мае прапановы ад заакіянскіх клубаў, але ізноў падкрэсліў, што беларускі варыянт працягу яго трэнерскай кар'еры ўсё ж найбольш верагодны.