Фрэйзер застаецца трэнерам зборнай Беларусі па хакеі
Амерыканскі спецыяліст Курт Фрэйзер, нягледзячы на некалькі прапаноў ад клубаў НХЛ і амерыканскай хакейнай лігі, працягнуў катракт са зборнай Беларусі. Нагадаем, пасля таго, як Федэрацыя хакея нашай краіны прапанавала амерыканцу застацца на пасадзе галоўнага трэнера, Фрэйзер папрасіў 2 тыдні на роздум.
Са спазненнем на дзень ён усё ж такі пагадзіўся падпісаць кантракт з 1 ліпеня 2007 года па 1 чэрвеня наступнага года.
Неўзабаве Фрэйзер прыедзе ў Мінск разам з трэнерамі амерыкана-канадскай хакейнай школы Nothern Edge, якія з сярэдзіны ліпеня будуць ужо другі год запар праводзіць трэнінг-кэмп для выхаванцаў беларускіх хакейных школ.
Што ж датычыцца нашай зборнай, то наперадзе яе чакае чэмпіянат свету на радзіме хакея — Канадзе.
Федэрацыя хакея Беларусі