Фронтмэн Kaiser Chiefs Рыкі Уілсан трымае сваіх калегаў "у абцугах"
За
спазненне на рэпетыцыю ім пагражае штраф у памеры 20 фунтаў. Для таго, каб своечасова запісваць плыткі і наогул быць у форме, Уілсан
лічыць, што ў гурце павінен быць парадак і строгая дысцыпліна.
«Панядзелак, аўторак і чацвер – дні рэпетыцый. І кропка. І толькі потым – доўгі ўікэнд», - распавёў музыка ў інтэрв'ю BBC.
«Але не падумайце, мы не граем «Ruby» зноў і зноў, мы пішам новыя песні. Калі хто-небудзь спозніцца, ён павінен пакласці 20 фунтаў у кніжку. Так-так, мы завялі адмысловую кніжку – для тых, хто спазняецца. Няўжо так складана прыходзіць своечасова – у 12.30? Мы і працуем-то ўсяго пяць гадзінаў».
Нагадаем, што Kaiser Chiefs у траўні адыграюць канцэрт у Лідсе (Elland Road) разам з The Enemy і Кейт Нэш.
Фота: lifemusic.ru