Фрыстайліст Дашчынскі хоча на нейкі час забыць пра спорт
Двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў (1998 і 2006 гадоў) фрыстайліст Дзмітры Дашчынскі хоча падумаць аб працягу кар'еры пасля адпачынку. Як нагадвае БелаПАН, на Алімпіядзе ў Ванкуверы Дашчынскі заняў 11-е месца. Па словах 32-гадовага спартоўца, апошнія два гады ў яго ўвесь час узнікалі праблемы са спінай. Аднак у Ванкуверы Дашчынскі пачуваўся добра: "Там быў добры, стромкі схіл для прызямлення, менш нагрузка на спіну".
Спартовец плануе пакуль адпачываць да траўня і, магчыма, паедзе на мора. Дашчынскі не супраць ізноў наведаць Ванкувер у якасці турыста: "Цікавы, прыгожы горад. Пасля выступаў імкнуўся пабольш паглядзець, але ішлі дажджы, дый настроі асаблівага не было. Я б вярнуўся з задавальненнем. Атмасфера Гульняў душыць трохі, а калі проста прыязджаеш, гэта іншае справа".