Фрыстайлістка Асоль Слівец летам возьме шлюб

Вядомая беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец летам возьме шлюб. Яе жаніхом з’яўляецца Сяргей Мінін, трэнер па канькабежным спорце. Асоль Слівец кажа, што мяняць прозвішча не будзе. Адправіцца пасля вяселля ў шлюбную вандроўку ў маладажонаў не атрымаецца, бо Асоль чакаюць трэніроўкі ў Швейцарыі. Аднак у жніўні Слівец і Мінін разам адправяцца ў Парыж.

Тым часам стала вядома, у фрыстайліста, срэбранага прызёра зімовай алімпіяды ў Турыне Дзмітрыя Дашчынскага хутка народзіцца сын.

Звязда