Футбаліст Аляксандр Глеб вяртаецца ў Нямеччыну

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб прыняў рашэнне вярнуцца ў нямецкі "Штутгарт". За гэты клуб ён выступаў з 2000 па 2005 год. "Барселона" (Іспанія) аддала Глеба ў арэнду тэрмінам на адзін сезон, паведамляе "Беларускі партызан". Беларус разлічвае атрымаць у Нямеччыне стабільную гульнявую практыку.

Мэнэджар гульца Аляксандр Шпілеўскі ў інтэрв'ю "Прессболу" паведаміў, што футбаліст хутчэй за ўсё падпіша кантракт ужо ў чацвер, 30 ліпеня.