Футбаліст Дзмітры Верхаўцоў вяртаецца ў "Нафтан"
Абаронца Дзмітры Верхаўцоў, які правёў частку міжсезоння ў латвійскім "Вентспілсе", вяртаецца ў наваполацкі клуб. Як паведамляе "Прессбол" са словаў агента футбаліста Валерыя Ісаева, справа ў тым, што "Вентспілс" так і не выканаў агавораныя ў кантракце з "Нафтанам" умовы пераходу Верхаўцова. Таму футбаліст вяртаецца ў "Нафтан" і застанецца ў наваполацкай камандзе да канца года.