Футбаліст ледзь не задушыў саперніка падчас матча (відэа)
Здарэнне адбылося ў аўстралійскім футболе. Гулялі каманды "Хоўторн" і "Паўночны Мельбурн".
Гулец "Хоўторну" Браян Лейк накінуўся на Дру Петры, збіў яго з ног і стаў душыць. Паколькі гульня працягвалася, іншыя футбалісты заўважылі гвалт на полі толькі праз дзясятак секунд. Гульцы "Паўночнага Мельбурна" амаль усёй камандай наляцелі на Лейка і адцягнулі яго ад пацярпелага.
Як адзначае espreso.tv, Дру Петры пазней прызнаўся, што быў у шокавым стане і ўжо губляў прытомнасць, калі яму прыйшлі на выручку. Спецыяльная камісія цяпер праводзіць расследаванне і зламысніка чакае суровае пакаранне.