Футбаліст Ліянэль Месі атрымаў "Залаты мяч-2010"
10 студзеня ў швейцарскім Цюрыху было названае імя найлепшага футбаліста свету за 2010 год, перадае "Наша Ніва". "Залаты мяч" атрымаў аргенцінскі нападаючы "Барселоны" Ліянэль Месі.
Месі атрымлівае гэтую прэстыжную ўзнагароду ўжо другі раз запар. А чатыры апошнія гады трапляе ў тройку. І гэта пры тым, што аргенцінцу ўсяго 23 гады.
Сёлета Месі быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі і Лігі чэмпіёнаў.
Дарэчы, Ліянэль Месі мае футбольную мянушку блыха. Ён зусім невялікага росту (169 см), таму сябры з дзяцінства так яго клікалі.