Футбаліст Ліянэль Месі выйграў "Залаты мяч"
Аргентынскі нападнік "Барселоны" Ліянэль Месі стаў уладальнікам "Залатога мяча", паведамляе "Прессбол". Па выніках традыцыйнага штогадовага апытання 22-гадовы футбаліст набраў 473 балы. Ён апярэдзіў партугальца Крыштыяну Раналду ("Рэал"), які заняў другое месца, на 240 балаў. На трэцім і чацвёртым месцах размясціліся партнёры Месі па "Барселоне" Хаві (170) і Андрэс Іньеста (149).