Футбаліст Сяргей Кісляк пераходзіць у "Рубін"
Мінскае "Дынама" канчаткова дамовілася з казанскім "Рубінам" пра пераход Сяргея Кісляка. 23-гадовы паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі не так даўно праходзіў прагляд у клубе - чэмпіёне Расіі і пакінуў пра сябе прыемнае ўражанне. Як паведамляе "Прессбол", у Казань ужо адпраўленыя трансферныя дакументы футбаліста. Так што паўторны матч плэй-оф Лігі Еўропы супраць бельгійскага "Бруге" стане апошнім для Кісляка ў складзе "Дынама".