Футбаліст Яўген Вяроўка эвакуяваны з Беларусі
З Беларусі эвакуяваны вядомы футбаліст Яўген Вяроўка — удзельнік аб'яднання спартоўцаў SOS.BY. Выехаць яму дапамагла служба эвакуацыі фонду, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, паведамляе Андрэй Стрыжак.
У жніўні 2020 года Вяроўка выступіў за сумленныя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў.
Футбаліст вырашыў пакінуць краіну пасля апошняга затрымання 2 снежня 2021 года.