Футбаліст зборнай Францыі падазраецца ў сэксуальным шантажы

Футбаліст зборнай Францыі падазраецца ў сэксуальным шантажы

Былы нападаючы “Ліверпуля” і зборнай Францыі Джыбрыль Сісэ арыштаваны ў рамках расследавання крымінальнай справы аб меркаваным шантажы іншага футбаліста. У заяве пракуратуры Версаля сказана, што 34-гадовы Сісэ і трое іншых падазраваных былі ўзятыя пад варту раніцай у аўторак падчас расследавання, якое цягнецца з ліпеня гэтага года.

Паводле звестак паліцыі, для шантажу выкарыстоўваўся відэазапіс заняткаў сэксам, зроблены на мабільны тэлефон. Сісэ разглядаецца як адзін з саўдзельнікаў — ён падтрымаў змову, але не быў яе арганізатарам.

Асоба ахвяры шантажу не раскрываецца з павагі да прыватнага жыцця. Сісэ пагражае да 5 год пазбаўлення волі, перадае ВBС.

Фота з архіву