Футбаліста Аляксея Сквернюка чакае чарговая аперацыя
Злы лёс пераследуе беларускага футбаліста Аляксея Сквернюка. Нагадаем, увесну 2008-га ён перажыў у Нямеччыне аперацыю на крыжападобных звязках левага калена, выбыўшы з ладу на паўгода. І вось цяпер здарылася новая непрыемнасць. 20 сакавіка беларускі хаўбек краснадарскай "Кубані" гуляў у матчы дублёраў супраць маскоўскага "Спартака". Перад самым перапынкам, як кажа Сквярнюк, сапернік без дай прычыны скочыў яму збоку на правае калена. У выніку — пашкоджанне меніска, надрыў бакавой і крыжападобнай звязак.
Цяпер спартовец афармляе выязныя дакументы ў Нямеччыну, дзе яму зробяць чарговую аперацыю.
"Прессбол"
Цяпер спартовец афармляе выязныя дакументы ў Нямеччыну, дзе яму зробяць чарговую аперацыю.
"Прессбол"