Футбаліста Міхаіла Сівакова прааперавалі

10 лістапада ў Кальяры Міхаіл Сівакоў перанёс аперацыю на меніску левай нагі. Ён пашкодзіў нагу тыдзень таму на трэніроўцы італьянскай каманды.
Паводле папярэдніх прагнозаў, інфармуе "Прессбол", для аднаўлення беларускаму легіянеру "Кальяры" спатрэбіцца каля трох тыдняў.