Футбалістам Сяргеем Карніленкам цікавяцца "Вест Хэм" і "Масква"

У беларускага форварда, які сканчаў сезон-2009 у "Зеніце", ёсць верагоднасць пераехаць у Англію. У выстаўленага піцерскім клубам на трансфер 26-гадовага Сяргея Карніленкі апроч вяртання ў "Томь" на правах арэнды ёсць два варыянты працягу кар'еры. Цікавасць да нападніка выказваюць "Вест Хэм" і "Масква".

Як паведамляе "Прессбол", томскі варыянт футбаліст будзе разглядаць у выпадку няўдачы на перамовах з брытанцамі і масквічамі.