Футбалісты БАТЭ працавалі на касе ў Макдональдсе (фота)

Трынаццаць гадоў запар яна адбываецца і ў Беларусі, гэтым разам акцыя праходзіла пад слоганам “Падорым дзецям казку!”. Як звычайна, у акцыі прымаюць удзел папулярныя артысты, музыкі, вядомыя спартсмены.

Гэтым разам сярод удзельнікаў былі гульцы БАТЭ Аляксандр Карніцкі, Эдгар Аляхновіч і Яўген Яблонскі. Футбалісты пастаялі на касе ў рэстаране Макдональдс ва Уруччы.

Сёлета ўсе атрыманыя на акцыі сродкі пойдуць у Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі, інфармуе Пресcбол.