Футбалісты БАТЭ захоўваюць лідарства ў чэмпіянаце Беларусі
Пасля матчу 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі турнірную табліцу па-ранейшаму ўзначальвае барысаўскі БАТЭ. Як адзначае БЕЛТА, сваю чарговую, 13-ю перамогу барысаўчане атрымалі ў паядынку з адным з галоўных канкурэнтаў салігорскім "Шахцёрам" - 2:0. Асечкай гарнякоў скарысталіся футбалісты "Мінску", якія, упэўнена абыграўшы землякоў з "Партызана" 4:1, выйшлі на другое месца.
Яшчэ адзін прэтэндэнт на медалі, сталічнае "Дынама" не змагло абыграць на сваім полі брэсцкіх дынамаўцаў - 2:2.
Турнірнае становішча: БАТЭ - 45, "Мінск" - 42, "Шахцёр" - 40, "Дынама" (Мінск) - 37, "Белшына" - 32, "Днепр" - 28, "Дынама" (Брэст) - 28, "Віцебск" - 22, "Нёман" - 15, "Тарпеда" - 13, "Партызан" - 11.
Матчы наступнага тура адбудуцца 22 жніўня. А 19 жніўня футбалісты БАТЭ, мінскага "Дынама" і "Дняпра" правядуць першыя сустрэчы плэй-оф Лігі Еўропы.