Футбалісты беларускай "маладзёжкі" згуляюць у Дурэсе

Чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы па футболе (U-21) моладзевая зборная Беларусі правядзе 17 лістапада супраць аднагодкаў з Албаніі.  Стала вядома, што гэты паядынак адбудзецца ў Дурэсе, на 12-тысячным стадыёне "Ніка Давана". Гульня пачнецца ў 14.00 паводле мясцовага часу (15.00 паводле беларускага). На гэтым, як адзначае "Прессбол", праграма выступаў каманды Георгія Кандрацьева сёлета будзе завершаная.