Футбалісты беларускай "маладзёжкі" згуляюць з туркамі ў Барысаве
Моладзевая зборная Беларусі па футболе (да 21 года) у паўторным матчы плэй-оф чэмпіянату Еўропы 14 кастрычніка згуляе з туркамі ў Барысаве. Раней планавалася, што матч адбудзецца ў Гродне. Першая гульня гэтых камандаў адбудзецца 10 кастрычніка ў турэцкай Анталіі. Пераможца атрымае права выступіць у фінальным турніры моладзевага кантынентальнага першынства, які пройдзе ў чэрвені 2009 года на стадыёнах Швецыі. У ім прымуць удзел гаспадары, а таксама пераможцы сямі пар плэй-оф. Акрамя беларусаў і туркаў такія пары склалі склалі Аўстрыя - Фінляндыя, Уэльс - Англія, Нямеччына - Францыя, Швейцарыя - Іспанія, Італія - Ізраіль, Данія - Сербія.
Нашая каманда падрыхтоўку да гульняў з турэцкімі аднагодкамі пачне 5 кастрычніка ў Мінску.
БЕЛТА
Нашая каманда падрыхтоўку да гульняў з турэцкімі аднагодкамі пачне 5 кастрычніка ў Мінску.
БЕЛТА