Футбалісты беларускай зборнай згуляюць у Чачэніі

У сталіцы Чачэніі Грозным згуляюць футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Цімафей Калачоў, Дзяніс Коўба і Аляксей Сквярнюк. 14 сакавіка яны выйдуць у складзе самарскіх "Крыльев Советов" на матч 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць мясцовага клуба "Терек".

Раней чачэнская каманда праводзіла свае матчы ў больш спакойных рэгіёнах. Аднак камісія Расійскага футбольнага саюза праінспектавала 10-тысячны стадыён у Грозным і вырашыла, што на ім можна праводзіць матчы прэм'ер-лігі.

У Расіі не хаваюць, што такое рашэнне мае і палітычны характар, каб паказаць, што вайна ў Чачэніі скончаная і наладжваецца мірнае жыццё, адзначае сайт kp.ru.